Птушыны грып у Беларусі не зарэгістраваны

У Беларусі на сёння не зарэгістравана выпадкаў захворвання на птушыны грып. Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Міхаіл Рымжа. У той жа час Вялікабрытанія рыхтуецца да пандэміі птушынага грыпу. Пра гэта заявіла міністр аховы здароўя Патрыцыя Х'юіт у сувязі з успышкай гэтага захворвання ў англійскім графстве Суфалк.

Выпадкі птушынага грыпу былі зарэгістраваны ў канцы студзеня і ў Краснадарскім краі Расіі. Як паведаміў Рымжа, у Беларусі рэалізуецца комплексная праграма па прафілактыцы птушынага грыпу на 2007 год.

Гэта праграма, як і леташняя, уключае неабходны комплекс прафілактычных, супрацьэпідэмічных і супрацьэпізаатычных захадаў, якія выконваюцца профільнымі міністэрствамі, ведамствамі і органамі мясцовай улады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі