Пуцін прывязе ў Мінск абяцаны мільярд долараў?

Пытанне пра выдзяленне Беларусі Расіяй стабілізацыйнага крэдыту будзе вырашацца падчас візіта Уладзіміра Пуціна ў Мінск. Пра гэта заявіў міністр фінансаў нашай краіны Мікалай Корбут.
Нагадаем, Пуцін прылятае ў Беларусь з двухдзённым візітам 13 снежня. Корбут таксама акцэнтаваў увагу на тым, што пытанне выдзялення крэдыту ў бягучым годзе можа быць вырашанае толькі да 25 снежня, паведамляе “Інтэрфакс”.

Адзначым, што Беларусь пачала “выбіваць” у Расіі стабілізацыйны крэдыт у памеры 1 млрд долараў яшчэ ў пачатку 2007 года. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэтыя грошы яму абяцаў асабіста Уладзімір Пуцін.

Таксама беларускі ўрад спадзяецца атрымаць ад Расіі паўмільярда долараў у наступным годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі