Пуцін: Расія будзе і надалей аказваць Беларусі фінансавую дапамогу

Расія працягне аказваць Беларусі фінансавую, у тым ліку крэдытную, падтрымку. Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Мінску па выніках пасяджэння Савета міністраў саюзнай дяржавы. Пуцін пракаментаваў заяву расійскага міністра фінансаў Аляксея Кудрына наконт таго, што да канца цяперашняга года Беларусь можа перастаць быць плацёжаздольнай па крэдытах. На думку расійскага прэм'ера, такіх катэгарычных ацэнак цяпер рабіць не варта.

"Што б ні адбывалася ў сусветнай эканоміцы, калі спатрэбіцца падставіць Беларусі плячо, Расія заўсёды гэта зробіць", — цытуе словы Ўладзіміра Пуціна БелаПАН.


Глядзі таксама: Кіраўнік беларускага ўрада абвяргае абвінавачванні ў неплацёжаздольнасці

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі