Пуцін забараніў выдаваць крэдыты на закупку беларускіх трактароў

Рассельгасбанк не плануе крэдытаваць закупкі сельскагаспадарчай тэхнікі з Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік банка Юрый Трушын на Сусветным збожжавым форуме ў Санкт-Пецярбургу.
Паводле яго слоў, ёсць адпаведны загад прэм’ер-міністра Расіі Ўладзіміра Пуціна, і паколькі банк дзяржаўны, ён павінен выконваць гэты загад, паведамляе “РИА Новости”.

Беларускі бок раней уздымаў пытанне аб набыцці Расіяй трактароў з выкарыстаннем крэдытных схем.

Але Пуцін лічыць мэтазгодным выкарыстоўваць крэдытныя рэсурсы для закупкі расійскіх трактароў, а не набываць іх у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі