Пуцін заклікаў Беларусь да адзінай сістэмы рэгулявання сельскай гаспадаркі

Беларусі неабходна выбудаваць з Расіяй адзіную сістэму рэгулявання і выдачы датацый у сельскай гаспадарцы. Аб гэтым у пятніцу заявіў прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін падчас нарады па пытаннях мадэрнізацыі галінаў АПК. Ён нагадаў, што на цяперашні час у Беларусі датацыі атрымліваюць каля 24% вытворцаў у малочнай галіне, а ў Расіі гэты паказчык складае толькі 3%.

"Я сказаў беларусам, што калі вы будзеце карыстацца вашымі прывілеямі і датацыямі, то мы будзем вымушаныя вашую прадукцыю закрыць", — заявіў Пуцін. Паводле яго слоў, рэакцыя беларускага кіраўніцьва "ў цэлым станоўчая, і яны гатовыя выпрацаваць адзіныя падыходы". "Але я ўжо ведаю, у якім рэжыме гэтыя падыходы выпрацоўваюцца — гэта можа быць вельмі доўга", — заўважыў расійскі прэм'ер.

"І я даў ужо ўказанне мытнай службе — сфармуляваць прапановы па стварэнню неабходных умоваў для вядзення перамоваў", — цытуе словы Ўладзіміра Пуціна ИТАР-ТАСС. Ён заўважыў, што калі Беларусь і Расія "збіраюцца ствараць адзіную эканамічную прастору, дык яна мусіць працаваць па адзіных правілах".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі