Пуцін звязаў экспарт збожжа з адменай санкцый супраць Расіі

Пуцін звязаў экспарт збожжа з адменай санкцый супраць Расіі

Уладзімір Пуцін звязаў экспарт збожжа і ўгнаенняў з адменай санкцый супраць Расіі. Пры такой умове Масква гатовая ўнесці "важкі ўклад" у пераадоленне сусветнага харчовага крызісу. Прагучала гэта ў яго тэлефоннай размове з прэм'ер-міністрам Італіі Марыё Драгі, паведамляе "Бі-Бі-Сі". У Крамлі сцвярджаюць, што размова адбылася з ініцыятывы італьянскага боку.

У Маскве ўжо не першы раз звязваюць урэгуляванне сітуацыі з заблакаваным ва ўкраінскіх партах збожжам з адменай санкцый, якія называюць "малітычна матываванымі". У Дзярждэпе ЗША заявілі, што Вашынгтон не здыме санкцый "у адказ на пустыя абяцанні", і не зробяць гэтага да заканчэння расійскай агрэсіі супраць Украіны.

"У гэтай цынічнай гульні ў крамлёўскай дыктатуры ёсць сур'ёзны козыр — адсутнасць маральных прынцыпаў,піша палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман. — Лёс патэнцыйных ахвяр галоднай катастрофы ў Афрыцы і Азіі Маскву зусім не турбуе. Няма сумненняў, што яна здольная і гатовая выкарыстаць голад у якасці інструмента ціску".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі