Пугач: "J:Морс у тэатры" – больш мозгу, менш мускулаў"
Для мяне "хітом" у нашай творчасці з'яўляецца песня "Маё сонца" — гэта па часе жыцця на радыё, а па тыражах прададзеных альбомаў – што-небудзь з "Босиком по мостовой", напэўна".
Зміцер Безкаравайны
Гэта зусім розныя запісы і па настроі, і па эмоцыях: драйвовыя "Ледоколы" і ўдумлівы "Канцэрт у тэатры". Ці можна сказаць, што гэты альбом — сталы вынік 10-летняй творчай кар'еры гурта J:Морс? — пацікавіліся мы ў Пугача.
Уладзімір Пугач: "Па-першае, мы самі цяпер больш сталыя — бо натуральныя ўзроставыя крытэрыі таксама ўлічваюцца! Нам больш гадоў на цэлых тры. Першапачаткова і задума іншая — гэта камерны канцэрт. Такім ён задумваўся і, спадзяюся, такім і атрымаўся. Ён спакойны, нават з элементамі самакапання. Больш мозгу – менш мускулаў. І больш душы, напэўна!"
Саша Рогач
Прывязка канцэрту ў тэатры да дзесяцігоддзя, як прызнаў сам Уладзімір Пугач, – гэта чыста кан'юнктурны ход, які музыкі прыдумалі наўздагон падзеі. Тым больш, што "10 гадоў — не нагода для свята".
Уладзімір Пугач: "Па вялікім рахунку, 10 гадоў нам сёлета, гледзячы з якога моманту лічыць. Калі з таго моманту, калі мы вырашылі стварыць гурт – тады 10-годдзе — гэта канец 2009-году. А калі з моманту пачатку нашай творчасці – 2010 і ёсць год нашага юбілею".
Уладзімір Пугач: "Гады тры таму мне прыйшла думка зрабіць менавіта маленькі, камерны канцэрт. І вось у нашым графіку здарылася такая "фортачка" – мы дамовіліся з Купалаўскім тэатрам і зрабілі гэты канцэрт. Па вялікім рахунку, не разлічваючы, што ў нас штосьці атрымаецца для рэлізу. Проста зрабілі для сябе, бо вельмі хацелася. І нам прыемна, што ў выніку атрымаўся яшчэ і DVD-дыск, атрымаўся эфір на ТБ, аўдыё-варыянт" (смяецца).
CD складаецца з 16 песень, сярод якіх — прадстаўленыя падчас канцэрту дзве новыя кампазіцыі —"Беги" і "Просто так".
Уладзімір Пугач: "Бывае, займаюся яшчэ, калі гэта трэба мне асабіста ці маім сябрам, не больш за тое. Не хацеў бы казаць адназначна, але пакуль, напэўна, музыка стала маім адзіным заняткам".
фота: Яўген Ерчак