Пушылін: Паўночная Карэя прызнала "ДНР"

Пушылін: Паўночная Карэя прызнала "ДНР"

Паўночная Карэя прызнала незалежнасць самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі". Пра гэта ў сваім тэлеграме паведаміў кіраўнік "ДНР" Дзяніс Пушылін.

"Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка сёння прызнала "Данецкую Народную Рэспубліку". Міжнародны статус "Данецкай Народнай Рэспублікі" і яе дзяржаўнасць працягваюць умацоўвацца. Гэта яшчэ адна перамога нашай дыпламатыі", — напісаў Пушылін.

Афіцыйна пра прызнанне "ДНР" паўночнакарэйскія СМІ не паведамлялі. Але калі гэта так, то Паўночная Карэя зрабілася трэцяй краінай — удзельніцай ААН, якая прызнала незалежнасць так званай "ДНР". Апроч яе гэта зрабілі Расія і Сірыя.

Афіцыйнае прызнанне раней акупаваных тэрыторый Украіны "самаабвешчанымі рэспублікамі" адбылося 22 лютага. Тады Уладзімір Пуцін заявіў, што "ЛНР" і "ДНР" прызнаныя "незалежнымі" ў межах Луганскай і Данецкай абласцей.

"Мы ж іх прызналі, а гэта значыць мы прызналі ўсе іх фундаментальныя дакументы, у тым ліку і канстытуцыю. У ёй прапісаны межы ў рамках Данецкай і Луганскай абласцей у той час, калі яны былі ў складзе Украіны", — заявіў Пуцін. Праз два дні пасля гэтага Расія напала на Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі