Пяць чалавек загінулі пры абстрэле цэнтральнай часткі Харкава

Харкаў пасля абстрэлу
Харкаў пасля абстрэлу

5 чалавек загінулі пры абстрэле цэнтральнай часткі Харкава. Яшчэ 13 паранены, паведаміў дырэктар Дэпартамента аховы здароўя абласной ваеннай адміністрацыі Максім Хаўстаў.

Каля 13.30 і 14.00 расійскія войскі выпусцілі на горад снарады з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пацярпелі жылыя і адміністрацыйныя будынкі. У месцах абстрэлаў працуюць ратавальнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі