Пяцярых "маладафронтаўцаў" адпусцілі без складання пратаколу

Затрыманыя каля расійскай амбасады маладафронтаўцы адпушчаныя без складання пратаколу, паведамляе БелаПАН. Пяцёрых актывістаў гэтай міжнароднай арганізацыі затрымалі 8 верасня, калі яны спрабавалі перадаць у дыпмісію Расіі віншаванне з Днём беларускай вайсковай славы. У сваім віншаванні яны прапаноўвалі працягнуць серыял “Хросны бацька”. За аснову наступных серый маладафронтаўцы прапанавалі ўзяць падзеі 1996 года — рэферэндум пра змену Канстытуцыі. Змітра Ясевіча, Эдуарда Лобава, Алеся Стасюка, Вадзіма Петрыка ды Ігара Аляксеева даставілі ў Цэнтральны РУУС.

У іх узялі адбіткі пальцаў, узоры сліны, знялі на відэа. Таксама міліцыянты пацікавіліся тым, што маладафронтаўцы ведаюць пра напад на амбасаду 30 жніўня. Актывісты на гэтае пытанне нічога адказаць не здолелі. Тады іх адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі