П’янага ўгоншчыка з Гродна спыніла толькі цагляная сцяна

Нецвярозы жыхар Гродна сёння зранку ўгнаў грузавы аўтамабіль “МАЗ”, які належаў фермерскай гаспадарцы і заехаў у вёску Гінавічы, паведамляе сайт ДАІ Гродзенскай вобласці.  На адной з вясковых вуліц ён не справіўся з кіраваннем і з’ехаў на левую ўзбочыну. Машына пачала літаральна змятаць усё на сваім шляху. Пашкоджаная электраапора, аўтамабіль “Аўдзі-80”, тры дрэвы, агароджа, летняя кухня і калодзеж. Грузавік спыніўся толькі тады, калі пратараніў цагляны дом. На шчасце, ніхто з людзей з гэтага дому не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі