П’яны беларус і паляк не падзялілі возера
На польскім возеры Талты парусная яхта з беларусам сутыкнулася з лодкай, якой кіраваў паляк.
На месца здарэння былі выкліканыя спецыялісты па кантролі на вадзе. Яны выявілі, што вінаватым у сутыкненні з’яўляецца 59-гадовы грамадзянін Беларусі. Да таго ж, падчас агляду яхты высветлілася, што беларус п’яны: у яго крыві было выяўлена 1 праміле алкаголю.
Беларуса затрымалі і даставілі ў паліцыю, дзе ён правёў ноч. Цяпер у судзе яму давядзецца адказваць за кіраванне яхтай у нецвярозым стане і за сутыкненне з іншай лодкай, паведамляюць польскія СМІ.
Фота — panoramio.com