П’яны беларускі кіроўца можа атрымаць 2 гады польскай турмы
Амаль 2,5 праміле алкаголю меў у крыві 54-гадовы беларус, які кіраваў аўтамабілем у Польшчы.
Ён быў затрыманы пасля таго як у паліцыю звярнуўся польскі кіроўца, што заўважыў п’янага беларуса за рулём.
Паляку падаўся дзіўным рух беларускага аўтамабіля. Пасля таго як аўто спынілася на аўтазапраўцы, паляк падышоў да аўтамабіля і калі ўбачыў мужчыну на добрым падпітку, то забраў у таго ключы і выклікаў паліцыю.
Беларус быў арыштаваны. Згодна з польскім заканадаўствам за кіраванне аўто ў стане ап’янення яму пагражае да 2 гадоў турмы, паведамляюць польскія СМІ.