П’яны бомж ледзь не згарэў на прыпынку ў Мінску
30 лістапада непадалёк ад кінатэатра “Масква” хуткая медыцынская дапамога шпіталізавала мужчыну з апёкамі.
Як выявілася, пацярпелы быў п’яны, курыў седзячы і заснуў. Цыгарэта ўпала яму на вопратку, ад чаго на мужчыне загарэліся штаны.
Мінакі дапамаглі яму справіцца з агнём і выклікалі “хуткую”. Падраздзяленні МНС не прыцягваліся, паведамляе БЕЛТА.