П'яны літоўскі рыбак заснуў у лодцы і заплыў у Беларусь

Літоўскія памежнікі праводзілі аперацыю па вяртанні на радзіму п'янага рыбака, які на лодцы заплыў у Беларусь. Здарэнне адбылося на сажалцы Пурвенай, якая знаходзіцца на беларуска-літоўскім памежжы. Дзякуючы відэакамерам, супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы Літвы заўважылі парушальніка і спрабавалі яму прасігналіць, але ён не адгукаўся, бо моцна спаў. Тады памежнікі прывезлі патрульную маторную лодку і дабраліся да рыбака, якога даставілі на літоўскі бераг.

У крыві рыбака было 2,08 праміле алкаголю. На допыце 44-гадовы мужчына аказаў супраціўленне, лаяўся на памежнікаў. Тады яму на рукі апранулі кайданкі.

"Белорусские новости" паведамляюць, што літоўскага рыбака чакае адміністрацыйнае пакаранне за супраціў памежнікам і парушэнне дзяржмяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі