П'яны мужчына адарваў пагон міліцыянту, а пасля спрабаваў яго задушыць

Як піша брэсцкая абласная газета "Заря", мужчына напаў на участковага па дарозе ў пастарунак. Увагу міліцыянта ён прыцягнуў тым, што ў 9.30 раніцы знаходзіўся ля крамы "ў п'яным выглядзе". На прапанову праваахоўніка пакінуць грамадскае месца мужчына адрэагаваў неадэкватна: схапіў міліцыянта за куртку і адарваў пагон.



Ужо ў службовым аўтамабілі затрыманы схапіў супрацоўніка міліцыі за шыю і пачаў душыць. Каб супакоіць нападніка, міліцыянту прыйшлося ўжыць "спецыяльныя сродкі" і надзець на зламысніка кайданкі.



У дачыненні да 30-гадовага мужчыны Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. За "гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі