П'яны пружанец ледзь не адсёк ногі земляку
Нецвярозы жыхар Пружанаў, пасварыўшыся, зладзіў бойку з іншым гараджанінам.
Каб атрымаць перамогу ў двубоі, нападнік схапіў сякеру і некалькі разоў стукнуў па нагах праціўніка. З цяжкімі траўмамі таго даставілі ў лякарню, піша газета “Раённыя будні”.
Хулігана затрымалі. Следчы камітэт пачаў на яго крымінальную справу.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў затрыманы ўжо некалькі разоў пазбаўляўся волі, аднак усё адно не выправіўся. За свой чарговы ўчынак ён зноў можа адправіцца за краты — на 8 гадоў.
Фота — uralpolit.ru