П’яны вясковец зламаў міліцыянту нагу

П’яны дэбашыр аказаў супраціў міліцыянтам і зламаў нагу ўчастковаму інспектару Рагачоўскага РАЎС. Інцыдэнт здарыўся, калі міліцыя прыехала на выклік у вёску Забалоцце. Адна з мясцовых жыхарак звярнулася па дапамогу, бо яе грамадзянскі муж скандаліў.  Утаймаваць 48-гадовага нецвярозага мужчыну выявілася няпроста. Два міліцыянты спрабавалі надзець на яго наручнікі, у выніку чаго адзін і атрымаў траўму — пералом нагі. Цяпер вяскоўцу, які буяніў, пагражае крымінальная адказнасць. Дарэчы, летась у Рагачоўскім раёне ўжо быў падобны выпадак: тады міліцыянту зламалі руку, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі