П’яны злодзей пераблытаў дом суседкі з крамай
І абрабаваў яе.
52-гадовы жыхар вёскі Падароск Ваўкавыскага раёна залез у дом сваёй суседкі і скраў адтуль прадукты. У момант здзяйснення злачынства ён быў нецвярозы і верыў, што рабуе краму. Праўда, здабыча атрымалася небагатай — 10 кілаграмаў свініны, бутэлька сланечнікавага алею, рондаль і пачак цыгарэт.
Зламысніка затрымалі і завялі на яго крымінальную справу, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.