П’яныя дзяўчаты ў Брэсце зламалі дэкаратыўнага каня (фота)
У выніку рэкламную драцяную жывёліну мусілі паставіць з вуліцы ў памяшканне.
Конь і воз са святлодыёднай гірляндай стаялі каля ўваходу ў новы гандлёвы цэнтр “Мільённы” па вуліцы Савецкай. Конь пратрымаўся больш за месяц, кажа прадавачка кавярні ў цэнтры.
Прадавачка: "Сядалі дзяўчаты начамі п’яныя на каня. Праходзілі міма, проста бавіліся. Заскоквалі, фоткаліся, падалі разам з канём. Сам конь зроблены з менш устойлівага матэрыялу, чым воз. Таму не вытрымаў. Амаль паўтара месяцы прастаяў. Калі пачаліся халады, прыбралі яго".
Цяпер конь стаіць у закутку гандлёвага цэнтра. Асірацелы воз пакуль лашчыць вока перад уваходам — нагадвае пра Год Каня.
Так конь з возам выглядалі раней