Пятага студзеня прызналі самым стрэсавым днём у годзе
Пятага студзеня з'яўляецца самым стрэсавым днём у годзе. Да такой высновы прыйшлі брытанскія навукоўцы па выніках апытання жыхароў Вялікабрытаніі.
Халоднае надвор'е, заканчэнне калядных і навагодніх святаў, а таксама эканамічны крызіс вызначаюць павышаную раздражняльнасць людзей у гэты дзень, піша газета The Daily Telegraph.
Найбольшы стрэс у брытанцаў, якія сёння выйшлі на працу, выклікаюць гучныя гукі, якія іх калегі выдаюць падчас ежы. Гэты фактар стрэсу згадалі больш за чвэрць апытаных.
На другім месцы апынулася шморганне носам — яно раздражняе 26 адсоткаў рэспандэнтаў. Занадта гучныя гутаркі па тэлефоне выклікаюць абуранасць у 21 адсотка брытанцаў.
Lenta.ru