Пяткевіч адказала апазіцыянерам
Сёння кіраўнік аргкамітэту Сацыяльнага маршу Валеры Ухналёў атрымаў ліст ад намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч.
Папярэдне, 15 кастрычніка, лісты з прапановай абмеркаваць варыянты правядзення Сацыяльнага маршу і сацыяльную палітыку дзяржавы былі накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта і асабіста Наталлі Пяткевіч.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Валеры Ухналёў.
“Яна адказвае, што, на яе погляд, такія праблемы, як сацыяльная палітыка, сацыяльныя гарантыі, немагчыма вырашаць праз вулічныя акцыі”.
Па словах Ухналёва, Пяткевіч паведаміла, што Адміністрацыя прэзідэнта шукае новыя магчымасці для рашэння праблемы з ільготамі.
“Яна паведаміла, што Адміністрацыя прэзідэнта шукае новыя прававыя і больш эфектыўныя падыходы для рашэння праблемы з сацыяльнымі гарантыямі праз адрасную дапамогу некаторым катэгорыям насельніцтва. Праўда, якім канкрэтна, яна не паведаміла”.