Пяткевіч: Дату правядзення Ўсебеларускага сходу яшчэ не прызначалі
Дату правядзення IV Усебеларускага сходу павінны прызначыць падчас аднаго з бліжэйшых пасяджэнняў аргкамітэта. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч. Пяткевіч: “Не, дата пакуль не прызначаная. Гэтае пытанне вырашаецца на аргкамітэтах. Вось, на некім з аргкамітэтаў будзе прынятае рашэнне”.
Па словах Пяткевіч, пакуль немагчыма сказаць – да Новага года пройдзе гэты сход ці пасля.
Нагадаем, што ў 2006 годзе Ўсебеларускі сход быў праведзены акурат перад тагачаснымі прэзідэнцкімі выбарамі. Можна меркаваць, што і на гэты раз абодва мерапрыемствы будуць спалучаныя ў часе.