Пётэрынг: ЕС настойвае, каб у Еўранэсце былі не толькі прадстаўнікі рэжыму
Пытанне пра склад дэлегацыі Беларусі ў парламенцкай асамблеі палітыкі Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" (Еўранэст) застаецца адкрытым. Як сказаў у інтэрв'ю БелаПАН кіраўнік Фонду Конрада Адэнаўэра, экс-старшыня Еўрапарламента, еўрадэпутат Ханс-Герт Пётэрынг, ЕС "настойвае, каб у Еўранэст ад Беларусі ўвайшлі не толькі прадстаўнікі рэжыму, і думае, як уключыць у працу асамблеі грамадзянскую супольнасць і апазіцыю". "Вядома, яны не могуць быць прызначаныя беларускімі ўладамі ці прэзідэнтам", — адзначыў ён.
Нагадаем, у канцы лютага Мінск наведае азнаямленчая місія Еўрапарламента, каб прыняць сваё рашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў Еўранэсце з улікам таго, што праведзеныя раней у Беларусі выбары ў парламент не былі прызнаныя дэмакратычнымі. Канчатковае рашэнне будзе прынятая краінамі "Усходняга партнёрства".