Пётр Мігурскі па-ранейшаму застаецца без працы
Былы дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання, кандыдат эканамічных навук быў звольнены на пачатку лютага па "палітычных матывах".
Пётр Мігурскі браў удзел у мінулых выбарах у якасці даверанай асобы кандыдата Уладзіміра Някляева.
Пётр Сцяпанавіч кажа, што у яго ёсць пэўная магчымасці ўладкавацца выкладчыкам у адну з расійскіх ВНУ, але ён пакуль гэты крок не разглядаў. "Спадзяюся ўсё ж такі, што мае веды і досвед будуць запатрабаваныя ў роднай краіне" ,— сказаў ён "Праваабарончай хроніцы".