Пётр Ялфімаў: Я вельмі хачу патрапіць да прэзідэнта!

Пётр Ялфімаў хоча распавесці Аляксандру Лукашэнку ўсю праўду пра падрыхтоўку беларускага нумара на Еўрабачанне.
Нагадаем, што пасля выступу ў паўфінале спявак заяўляў, што хоча з дапамогай кіраўніка дзяржавы высветліць, куды былі патрачаныя грошы на падрыхтоўку артыста.

Пётр Ялфімаў:
“Я не хачу высвятляць пытанне патрачаных грошай. Гэтым павінны займацца іншыя людзі, гэта не мая справа. Калі ў мяне з’явіцца магчымасць трапіць да прэзідэнта, чаго я вельмі хачу, я проста хацеў бы расказаць пра тое, як праходзіла падрыхтоўка да Еўрабачання на самой справе, каб высветліць некаторыя сітуацыі. Таму што за апошні час, на жаль, у мой бок і ў бок Таццяны было выліта вельмі многа бруду і хлусні".

Спявак таксама абвінаваціў СМІ ў занадта пільнай увазе да яго прыватнага жыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі