Р. Дамброўскі: Гледачы "Басовішча" атрымаюць бясплатныя візы
Бясплатныя візы змогуць атрымаць гледачы сёлетняга фестывалю "Басовішча". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў фэсту, кіраўнік Беларускага аб'яднання студэнтаў Радаслаў Дамброўскі:
"Дзякуючы падтрымцы польскага Міністэрства замежных спраў, ёсць візавая падтрымка ў атрыманні візаў для гледачоў, для людзей, якія жадаюць патрапіць на фестываль "Басовішча"... Дарэчы, было б добра, каб візы выдаваліся бясплатна і кожнаму жадаючаму на любыя культурніцкія мерапрыемствы, а не толькі "Басовішча".
Каб патрапіць на "Басовішча", трэба да 7 ліпеня даслаць заяўку з асабістымі дадзенымі на мэйл БАСу. Пра тое, якія звесткі патрабуюцца, можна даведацца на афіцыйным сайце "Басовішча".