Р. Якаўлеўскі: Прыезд Пуціна можа быць небяспечны для суверэнітэта Беларусі

13 снежня ў Беларусь плануе прыехаць Уладзімір Пуцін. Такую заяву зрабіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін, але прэс-служба расійскага прэзідэнта пакуль гэтую інфармацыю не пацвярджае.  Паводле Барадзіна, Пуцін і Лукашэнка мусяць “дэтальна абмеркаваць” праект “канстытуцыйнага акта”.

Чаго варта чакаць ад прыезду Уладзіміра Пуціна? З такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да міжнароднага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага. Ён лічыць, што існуе пагроза для суверэнітэту Беларусі:

“Наколькі я ведаю, шмат разоў спрабаваў Лукашэнка тэлефанаваць Пуціну, але ж яму недвухсэнсоўна адмовілі. І гэта ўводзіць пэўную інтрыгу ў сустрэчу, якая мае адбыцца ў Мінску.

Тым больш, што прыкладна 17-18 снежня Пуцін мусіць абвясціць імя свайго пераемніка. Вельмі моцнае падазрэнне, што галоўнай тэмай гэтай сустрэчы будзе “славуты” канстытуцыйны акт так званай саюзнай дзяржавы і гэта для суверэнітэта Беларусі – небяспечна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі