Рабаўнік пагражаў забіць прадавачку за 35 тысяч рублёў

Жыхар вёскі Садовая Клецкага раёна нарабаваў 35 тысяч рублёў у краме вёскі Смалічы на Нясвіжчыне. Цяпер яму пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.  Прыйшоўшы ў краму райспажыўсаюзу з сякерай, рабаўнік крыкнуў прадавачцы "Заб'ю!" і загадаў аддаць яму выручку. Жанчыне ўдалося выскачыць з крамы. Злачынца пералез праз прылавак, забраў грошы з касы (іх было толькі 35 тысяч) і ўцёк.

Затрымалі яго міліцыянты ў той самы вечар. Як высветлілася, мужчына ўжо быў неаднаразова асуджаны за такія злачынствы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі