Рабочых МАЗа і МТЗ адправяць на будоўлю?

Рабочыя прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, якія працуюць з няпоўнай загрузкай, могуць быць выкарыстаныя на будаўніцтве жылля. Аб гэтым заявіў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Міхаіл Абрамчук, перадае БЕЛТА.
Паводле яго слоў, дадзена даручэнне ўрада накіраваць на будоўлю людзей, якія вызваленыя на прадпрыемствах у сувязі з іх няпоўнай загрузкай. Яны могуць быць задзейнічаныя на будаўніцтве жылля хаця б для сябе, падкрэсліў Абрамчук.

“Напрыклад, буйныя прамысловыя прадпрыемствы МАЗ, МТЗ, дзе ёсць вялікія чэргі на жыллё, могуць не чакаць, а будаваць уласнымі сіламі. Тым больш, што ў іх ёсць свае будаўнічыя трэсты, толькі іх трэба ўкамплектаваць людзьмі,” —.заявіў намеснік міністра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі