Рабочыя шклозаводу "Нёман" дыхалі вокісам свінцу?
Рабочыя шклозаводу "Нёман" звярнуліся ў Лідскую міжраённую інспекцыю працы. Яны напісалі скаргу на якасць паветра ў працоўных памяшканнях. На думку завадчанаў, паветра было забруджана вокісам свінцу. Інспекцыя працы перанакіравала скаргу ў Лідскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Адтуль на завод прыйшлі спецыялісты і пачалі праводзіць замеры паветра. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў рабочы шклозаводу Сяргей Трафімчык. Трафімчык: "Пачалося усё з таго, што на пачатку верасня была запушчана новая печ па варцы крышталёвага шкла. Але чамусьці з гэтай печы на цэх пачаў ісці чырвоны пыл. Чырвоны колер пылу надае вокіс свінцу. Адміністрацыя заводу не звяртала на гэта ўвагу. Аднак людзі адчувалі праблемы з дыханнем і пачалі пісаць скаргі ў розныя інстанцыі. Тады кіраўніцтва заводу хуценька наняла прамысловых альпіністаў, каб схаваць сляды пылу. Альпіністы пачалі лазіць з пыласосамі і збіраць пыл".
Зараз завадчане чакаюць вынікаў экспертызы Цэнтру гігіены і эпідэміялогіі.
Альпініст збірае пыл.
Калі прыгледзецца, можна ўбачыць чырванаваты ад пылу колер трубаў.
Зараз завадчане чакаюць вынікаў экспертызы Цэнтру гігіены і эпідэміялогіі.
Альпініст збірае пыл.
Калі прыгледзецца, можна ўбачыць чырванаваты ад пылу колер трубаў.