Рабочыя ў розных гарадах Беларусі агучылі свае патрабаванні
Рабочыя ў розных гарадах Беларусі агучылі свае патрабаванні. Сярод іх — прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі, вызваліць усіх палітвязняў і затрыманых удзельнікаў мірных акцый, адстаўка і прыцягненне да адказнасці Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай, спыненне гвалту сілавікоў у дачыненні мірных грамадзян. На відэа можна пабачыць, як патрабаванні агучвалі працоўныя "Беларуськалія" і "Нафтана".
На шэрагу прадпрыемстваў краіны ў панядзелак пачаліся забастоўкі, дзесьці да іх толькі рыхтуюцца. На пратэст выходзілі нават працаўнікі Белтэлерадыёкампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.