Работнік аўтамыйкі разбіў чужое аўто з найлепшых пабуджэнняў

Адміністратар сталічнай аўтамыйкі разбіў машыну BMW X6 свайго кліента. Ён узяў ключы ад аўтамабіля і выехаў у горад. Кіроўца рухаўся па вуліцы Радыяльнай з хуткасцю 110 км/г, а таму не ўправіўся з кіраваннем. У выніку аўтамабіль сутыкнуўся з дрэвам і атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні, паведамляе БелаПАН. Супрацоўнікі ДАІ выявілі, што чалавек за рулём быў нецвярозы і не меў пры сабе пасведчання кіроўцы. За гэта, а таксама за само здарэнне ён павінен заплаціць штраф у 2 мільёны 800 тысяч рублёў. Яшчэ большую суму яму давядзецца аддаць за рамонт чужога аўтамабіля. А вось за тое, што ён фактычна ўгнаў машыну, адміністратара аўтамыйкі могуць асудзіць на пяць год турмы — на яго завялі крымінальную справу.

Свой учынак няўдачлівы гоншчык патлумачыў тым, што хацеў зрабіць ласку сталаму кліенту — заправіць ягоную машыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі