Работнікі Беларускага металургічнага завода адмовіліся працаваць

На Беларускім металургічным заводзе адбыўся канфлікт з-за нявыплаты работнікам прэміі, паведамляе "Хартыя'97". Адміністрацыя прадпрыемства выплаціла штомесячныя прэміі не ўсім, таму рабочыя выйшлі на працоўныя месцы, але не працавалі. Паведамляецца, што адміністрацыя БМЗ не толькі зрэзала штомесячныя прэміі рабочым на 50%, але нават гэтую зрэзаную прэмію выплаціла не ўсім. Яе не атрымалі нават майстры. Таму шэраг рабочых адмовіліся працаваць і зладзілі маўклівы байкот.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі