Работнікі "Пінскдрэва", шпіталізаваныя ў Брэсце, самастойна прымаюць ежу
Шпіталізаваныя ў Брэсце работнікі "Пінскдрэва", пацярпелыя падчас выбуху, ужо самастойна прымаюць ежу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік галоўнага лекара Брэсцкай абласной больніцы Юрый Хваль.
Эдуард Гарошка і Сяргей Смірноў, якія атрымалі апёкі, пакуль знаходзяцца ў рэанімацыі і праходзяць курс аперацый па выдаленні адмерлай скуры, сказаў спадар Хваль. Яны дыхаюць самастойна.
Павел Ярмак, які атрымаў складаныя пераломы і траўмы, праходзіць курс лячэння ў траўматалагічным аддзяленні.
Нагадаем, што ад выбуху на фабрыцы драўляна-стружкавых плітаў холдынгу "Пінскдрэў" 25 кастрычніка загінулі 14 чалавек. Пяцёра яшчэ знаходзяцца ў больніцах, з іх двое ў рэанімацыі Мінскай лякарні хуткай дапамогі.