Радаслаў Сікорскі: "Для нас вельмі важны не вынік выбараў, але іх якасць"
"Беларусь стаіць на раздарожжы. Адна з дарог вядзе да значна больш блізкіх адносін ў Еўрапейскім Саюзам. Але яна ляжыць праз пашану да правоў чалавека, правоў меншасцяў, а перадусім праз свабодныя дэмакратычныя выбары. І для нас вельмі важны не сам вынік выбараў, але іх якасць", паведаміў замежны міністар Польшчы Радаслаў Сікорскі на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам Нямеччыны Гіда Вестэрвеле (Guido Westerwelle) па выніках візіту ў Беларусь.
Па словах польскага міністра, прадстаўнікі беларускай апазіцыі праінфармавалі пра тое, што яны маюць абмежаваны доступ у выбарчыя камісіі і СМІ.
"Мы трымаем Лукашэнку на яго слове, што гэтыя выбары будуць адрознівацца ад ранейшых. І калі выбары пройдуць дэмакратычна, то забавязуемся ад імя сваіх краін, а таксама еўрапейсіх калег і еўрапейскіх інстытуцый дапамагчы Беларусі атрымаць самыя розныя выгоды ад значна больш блізкіх адносін з ЕС", дадаў Радаслаў Сікорскі.