Радаслаў Сікорскі: "Папярэднія выбары не былі свабоднымі"

"Папярэднія выбары не былі свабоднымі. Для мяне азначэнне свабодных выбараў – калі вынік не вядомы заўчасна. Мы дасведчаныя палітыкі, і ведаем, якая палітычная сістэма ў Беларусі. Мы прыехалі з тым, каб паказаць сваю салідарнасць з усім беларускім народам, які з'яўляецца еўрапейскім, і мае свае правы", паведаміў замежны міністар Польшчы Радаслаў Сікорскі на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам Нямеччыны Гіда Вестэрвеле (Guido Westerwelle) па выніках візіту ў Беларусь. Па словах Радаслава Сікорскага, візіт скіраваны як да ўладаў, каб паказаць ім магчымасць выбару, так  і да беларускага грамадства: "За свае дзеянні і рашэнні кіраўнікі заўсёды пазней разлічваюцца. Мы прыехалі з тым, каб усе ведалі на што спадязвацца: будуць свабодныя выбары – будзе супрацоўніцтва з Еўрасаюзам".

А такое супрацоўніцтва, паводле польскага міністра, можа прынесці Беларусі 3 млрд еўра у самым блізкім часе. Ён прывёў прыклад значна меншай Малдовы, якая на працягу двух бліжэйшых гадоў атрымае каля 2 млрд еўра з розных крыніц: МВФ, Еўрапейскага інвестыцыйнага банку, Інструмента добрасуседтва ЕС і іншых. "Натуральна, Беларусь як большая краіна магла б разлічваць на яшчэ большую дапамогу", заключыў Радаслаў Сікорскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі