Радаван Караджыч атрымаў адтэрміноўку ў судзе Гаагі да 29 жніўня

Радаван Караджыч адкажа на высунутыя супраць яго абвінавачванні 29 жніўня. На слуханнях у Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі Караджычу было прапанавана скарыстацца правам адтэрміноўкі.
Былы лідэр баснійскіх сербаў заявіў, што бярэ гэтую магчымасць, каб азнаёміцца з тэкстам абвінавачвання. Пасяджэнне трыбунала трансліраваў у прамым эфіры тэлеканал CNN, паведамляе Lenta.ru.

Падчас пасяджэнняў Радаван Караджыч пацвердзіў свой намер абараняць сябе на працэсе самастойна, і паказаў суддзі на парушэнні, дапушчаныя падчас аперацый па яго затрыманні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі