Radiohead прысвяцілі песню апошняму ветэрану Першай сусветнай

Брытанскі гурт Radiohead прэзентаваў новую песню “Harry Patch (In Memory Of)”, прысвечаную апошняму ветэрану Першай сусветнай вайны Гары Патчу. Бравы салдат сканаў 25 ліпеня гэтага года ва ўзросце 111-ці гадоў.

Усе сродкі, атрыманыя ад продажу кампазіцыі “Harry Patch (In Memory Of)”, будуць перададзеныя ў брытанскі дабрачынны фонд, які апекуе ветэранаў і іх сем’і.

Як распавёў лідэр Radiohead Том Ёрк, гэтая песня была напісаная яшчэ некалькі гадоў таму, пасля выступу Патча па радыё, калі той падзяліўся сваімі ваеннымі ўспамінамі.

music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі