Radiohead выклалі новы кліп у інтэрнэт
Гурт Radiohead выклаў для свабоднай запампоўкі ў інтэрнэт відэакліп на сваю новую песню «House Of Cards». Нагадаем, што кампазіцыя была прадстаўленая на дыску «In Rainbows», які
ў кастрычніку 2007-га распаўсюджваўся ў глабальнай сетцы па схеме
«заплаці колькі не шкада».
Варта адзначыць, што відэа на «House Of Cards» створанае вельмі нестандартным спосабам – без выкарыстання кіна- і відэакамер. Яно было «знята» пры дапамозе 64 лазераў, пасля чаго атрыманыя малюнкі былі адсканаваныя і апрацаваныя на кампутары ў 3D-графіцы.
Рэжысёрам відэакліпу выступіў Джэймс Фрост.
Франтмэн Radiohead Том Ёрк прызнаўся, што «гэта быў незвычайны досвед. Цалкам цёмны пакой – прамень лазера, які скануе. Толькі ў канцы працэсу звядзення выяваў пачаў вымалёўвацца нейкі вынік – і трэба сказаць, выйшла нашмат лепш, чым музыкі маглі спадзявацца».
Зараз ролік можна паглядзець на афіцыйным сайце Radiohead.
Фота: koi-nya.net