Раман Мянцюк, які прабіў "жывы шчыт", злосна парушае парадак і ў калоніі
Раман Мянцюк памяняў некалькі папраўчых установаў і прызнаны злосным парушальнікам парадку адбывання пакарання. Нагадаем, што ў 2008 годзе ён пратараніў пад Мінскам "жывы шчыт", які міліцыянты саставілі з прыватных аўтамабіляў і іх пасажыраў.
Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў Дэпартаменце выканання пакаранняў, Менцюка ўладкавалі на працу рабочым у цэх перапрацоўкі каляровых металаў. На цяперашні час ён адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі ў Ваўкавыску на Гродзеншчыне. І гэта ўжо не першая папраўчая ўстанова Менцюка пасля вынясення прысуду. Дарэчы, падчас адбыцця пакарання за парушэнне Правіл дарожнага руху, Мянцюк быў асуджаны яшчэ і па артыкуле 205 "Крадзеж" Крымінальнага кодэксу Беларусі да трох месяцаў арышту.
Нагадаем, за кіраванне транспартам у нецвярозым выглядзе суд прысудзіў Рамана Менцюка, які ніколі не меў правоў кіроўцы, да 5 гадоў пазбаўлення волі. Яго жонка была асуджаная на 2 гады ўмоўна за перадачу ключоў ад аўтамабіля заведама п'янаму чалавеку. Дваіх былых супрацоўнікаў міліцыі, якія выставілі "жывы шчыт", суд прысудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.