Раман Мянцюк, які пратараніў "жывы шчыт", зноў збег
Кіроўца не жадае адбываць новае пакаранне і, магчыма, хаваецца ў Расіі.
Раман Мянцюк стаў вядомы каля 6 гадоў таму, калі пратараніў "жывы шчыт", выстаўлены інспектарамі ДАІ. Тады ён нейкі час хаваўся ў Расіі.
Як паведамляе interfax.by, пасля чарговага "п'янага кіравання" суд прызначыў Менцюку пакаранне ў выглядзе арышту на 6 месяцаў. Таксама ён пазбаўлены права кіраваць транспартным сродкам на тэрмін 3 гады 8 месяцаў. Аднак ад пакарання мужчына ўцёк. У праваахоўных органах не выключаюць, што ён мог з'ехаць з Беларусі, каб пазбегнуць пакарання.
Фота — onliner.by