Раман Якаўлеўскі: У Грузіі дзейнічаў дэмакратычны механізм выбараў

Аглядальнік міжнароднага Інтэрнэт-парталу "Wider Europe" Раман Якаўлеўскі, эксперт у галіне міжнародных справаў, лічыць, што прэзідэнцкія выбары ў Грузіі былі дэмакратычнымі. Ён пракаментаваў Еўрарадыё вынікі выбараў:

“Па-першае, нягледзячы на шматлікія скептычныя прагнозы, у першую чаргу на постсавецкай прасторы – у Расіі, у Беларусі (я маю на ўвазе афіцыйныя прагнозы), што ў Грузіі, як часта казалі, - бардак, нягледзячы нават на такога кшталту прагнозы, у Грузіі адбыліся датэрміновыя прэзідэнцкія выбары.

Не было ніякіх пытанняў наконт назіральнікаў са структуры АБСЕ, як у Расіі на парламенцкіх выбарах. У Грузіі хто хацеў, той і ехаў.


Па-другое, унікальны, на мой погляд, момант, калі дзейны прэзідэнт афіцыйна сыходзіць з пасады ў сувязі з тым, што ён становіцца адным з кандыдатаў у прэзідэнты. І нічога. Гэтыя два месяцы краіну ўзначаліла, як вядома, Ніно Буржданадзэ. Яна выконвала абавязкі прэзідэнта. І нічога страшнага не здарылася. Тут была выканана палітычна карэктная працэдура.

Ну і самае галоўнае, на мой погляд, гэта тое, што мы ўбачылі (я тут згодны з Саакашвілі цалкам), што ні ў адной краіне СНД не назіралася, каб прадстаўнік апазіцыі, галоўны апанент дзейнага прэзідэнта афіцыйна, падкрэсліваю, столькі працэнтаў галасоў – амаль 30%.

Гэта аб чым, на мой погляд, сведчыць? Аб тым, што дзейнічаў дэмакратычны механізм выбараў. І нягледзячы на ўсе складанасці і імпрэсіі ў Грузіі, гэта было і, дзякуй богу, нічога не адбылося. Я маю на ўвазе нейкія беспарадкі і г.д. Гэта, на мой погляд, той станоўчы вынік грузінскіх выбараў, які можа быць прыкладам для іншых”.


Спадар Якаўлеўскі таксама лічыць, што грузінскі народ падтрымлівае рух краіны ў Еўропу:

“Паралельна з галасаваннем быў праведзены рэферэндум: жадае Грузія ў NATO ці не? Дык вось, калі я не памыляюся, 60% прагаласавала “так, Грузіі ў NATO быць".

Гэтыя вынікі сведчаць аб тым, што грузінскае грамадства, нягледзячы на шматлікія галасы і супраць Саакашвілі, усё ж накіраванае ў Еўропу. У тым сэнсе, што далучыцца да цывілізаванай супольнасці, а таксама суверэнтэт бараніць з дапамогаю
NATO.

Гэта першы рэферэндум па
NATO на прасторах СНД. Зараз ніхто не можа сказаць, што грузінскае кіраўніцтва, Саакашвілі жадаюць у NATO, а народ – не. Быў рэферэндум, дзе дзве траціны сказалі “так”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі