Раманчук: ЕГУшнікі будуць у першых шэрагах новага беларускага грамадства
Студэнты ЕГУ будуць у першых шэрагах новага беларускага грамадства, заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Яраслаў Раманчук на сустрэчы са студэнтамі ўніверсітэта ў Вільні. Тыя веды ды вопыт, што мае ЕГУ абавязкова будзе выкарыстаны ў Беларусі, падкрэсліў эканаміст. Раманчук запэўніў студэнтаў, што будучы міністр адукацыі "сядзіць у гэтай залі".
Сустрэча была адкрытай і яе маглі наведаць усе ахвотныя. Пасля тэзіснай прэзэнтацыі будучай кандыдацкай праграмы і агляду ўнутранай і знешняй палітыкі Раманчук адказваў на пытанні студэнтаў.
Напрыканцы сустрэчы Раманчук заклікаў прагаласаваць за альтарнатыўнага кандыдата і адстаяць свой голас на вуліцы 19 снежня.