Раманчук і Заіка, якія трапілі ў аварыю, пойдуць на медагляд у нядзелю

Сяржант міліцыі Павел Хранькоў, вінаваты ў дарожна-транспартным здарэнні з машынай, на якой ехаў у Рагачоў кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук, хацеў “вырашыць пытанне” на месцы, не выклікаючы ДАІ. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сам кандыдат.
Яраслаў Раманчук: “Ён перш за ўсё хацеў разбірацца “на месцы”. Я яму кажу: “Ведаеш, у дачыненні да цябе можа быць нават крымінальная справа”. Ён напачатку вёў сябе дастаткова агрэсіўна, але потым я сказаў, хто я такі, чым гэта можа скончыцца і ён “спёкся”.

Па словах Раманчука, супрацоўнікаў ДАІ і “хуткай дапамогі” ім давялося чакаць 40 хвілін. Сам ён моцна не пацярпеў, аднак зламаўся ноўтбук. А вось у давернай асобы кандыдата, эканаміста Леаніда Заікі, які сядзеў наперадзе, баліць рука, адчуваюцца боль і ў грудзях. На медычны агляд яны пойдуць заўтра, па вяртанні ў Мінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі