Раманчук патрабуе ад сілавікоў правесці расследаванне з нагоды заявы Макея

Кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук падрыхтаваў зварот з нагоды выказванняў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея. Нагадаем, у інтэрв’ю тэлеканалу “РТР-Беларусі” Макей заявіў, што апазіцыянеры, заклікаючы людзей сабрацца ў дзень выбараў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, насамрэч рыхтуюць правакацыі, у тым ліку з выкарыстаннем выбуховых рэчываў. Зварот Яраслава Раманчука накіраваны міністру ўнутраных справаў Анатолю Куляшову, старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву, Генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу.

У заяве Раманчук патрабуе правесці расследаванне з нагоды заявы Макея, і калі такія людзі, якія рыхтуюць правакацыі з ужываннем выбуховых рэчываў сапраўды ёсць, то яны могуць гэтых людзей арыштаваць і правесці расследаванне, следства і пакараць за падрыхтоўку тэрарыстычных акцыяў, лічыць кандыдат у прэзідэнты.

Калі ж такіх людзей насамрэч няма і ніякіх правакацый не рыхтуецца, то ад Генеральнага пракурора Васілевіча патрабуецца, каб ён прыцягнуў да адказнасці кіраўніка Адміністрацыі Макея за распаўсюд ілжывых звестак і за нагнятанне сітуацыі ў краіне, сказаў Раманчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі