Раманчук праводзіў сустрэчу з працаўнікамі "БелАЗу"

Кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук сёння займаўся падрыхтоўкай да выпуску газеты з яго інтэрв'ю, а потым накіраваўся ў Жодзіна на спатканне з працаўнікамі "БелАЗу", паведамляе радыё Свабода. Раманчук сказаў, што частыя сустрэчы — гэта частка яго кампаніі "мільён поціскаў рук". Сам кандыдат распавёў, што калі ты хочаш стаць прэзідэнтам, безумоўна, трэба, каб людзі даведаліся пра цябе. Толькі спадзявацца на тое, што яны паглядзяць два разы па 30 хвілін на тэлебачанні — гэтага недастаткова, адзначыў Раманчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі