Rammstein не забароняць, але папросяць не здзекавацца над маральнасцю
Парнаграфічныя здымкі з кліпаў нямецкага гурта Rammstein, якія так уразілі кіраўніка Грамадскага савета па маральнасці Мікалая Чаргінца, міністру культуры Паўлу Латушку ён так і не паказаў. Хаця тэлефонная размова пра “амаральнасць” немцаў у іх учора адбылася. Пра гэта Еўрарадыё расказаў сам Чаргінец. Мікалай Чаргінец: “Мы з ім добра пагаварылі, і ён паставіўся з разуменнем да гэтага. Дамовіліся да таго, што тыя, хто запрашаў, змогуць перагаварыць з удзельнікамі гэтага гурта наконт таго, каб яны не дапускалі здзеку над маральнасцю Беларусі”.
Па словах пісьменніка, ён асабіста гаварыў з прадстаўнікамі арганізатара канцэрту – Палацам Рэспублікі, і яму паабяцалі, што не дапусцяць на сцэне таго, што так уразіла сябраў Грамадскага савета па маральнасці. А вось размовы пра забарону канцэрта, больш няма ― ён, як і планавалася, адбудзецца 7 сакавіка ў “Мінск-Арэне”.