Раніцай 16 лютага ў Мінск прыязджае Андрэй Клімаў

Палітвязень Андрэй Клімаў, які ў пятніцу выйшаў на волю з мазырскай калоніі, раніцай 16 лютага прыедзе ў Мінск. Цягнік з Калінкавічаў прыбывае на мінскі цэнтральны вакзал у 5.46. Нагадаем, Клімаў быў асуджаны 1 жніўня 2007 года да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за публікацыю ў Інтэрнэце, у якой, нібыта, былі заклікі да гвалтоўнай змены дзейнага дзяржаўнага ладу. За кратамі ён знаходзіўся з красавіка 2007-га.

Такім чынам, Клімаў правёў у зняволенні 10 месяцаў і быў вызвалены датэрмінова пад ціскам на афіцыйны Мінск Еўрасаюза і ЗША. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі