Рашэнне па Беларусі Савет міністраў ЕС хутчэй за ўсё прыме 25 кастрычніка
Прэс-служба Савета ЕС: "Кастрычніцкае паседжанне Савета па замежных справах пройдзе 25 кастрычніка ў Люксембургу". У прэс-службе, аднак, пакуль не могуць пацвердзіць, што пытанне пра візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў уключанае ў расклад гэтага паседжання.
Нагадаем, у 2009 рашэнне Савета ЕС пастанавіла "працягнуць абмежавальныя захады да кастрычніка 2010 года... У канцы гэтага перыяда Савет вернецца да перагляду ў святле сітуацыі ў Беларусі". Як паведамляе папулярная онлайн-газета EUobserver са спасылкай на размовы еўрачыноўнікаў, Савет ЕС хутчэй за ўсё зноўку падоўжыць дзеянне візавых санкцый, адначасова замарозіўшы іх.